Адпаведныя паведамленні з'явіліся ў 21:05, 21:41, 21:51, 22:15.
Пасля гэтага ва Украіне прагрымелі выбухі ў Цярнопалі, Роўне, Каламыі, Харкаве і ў Хмяльніцкай вобласці.
Карта паветранай трывогі ва Украіне на гэты момант.
Да гэтага ракетных запускаў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі не назіралася больш за суткі.
«Пачынаючы з 00:00 2 красавіка наша маніторынгавая група не зафіксавала ніводнага ракетнага запуску з тэрыторыі Беларусі па тэрыторыі Украіны. Апошні запуск ракеты быў заўважаны ў Мазырскім раёне ў 23:20 1 красавіка», — паведамляў канал «Беларускі Гаюн», які спецыялізуецца на адсочванні ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі.





