Пост з фатаграфіяй з Бучы мы спрабавалі паставіць чатыры разы. У выніку праз 11 (ці крыху больш) секунд здымак выдаляўся, заставаўся толькі тэкст і спасылка.

Так выглядаў пост адразу пасля публікацыі

Так выглядаў пост адразу пасля публікацыі

А так — праз 11 секунд, ужо без фота

А так — праз 11 секунд, ужо без фота

Пасля спрабавалі іншы алгарытм. Рабілі скрыншот фота — пры гэтым яго якасць пагаршалася, мяняліся метаданыя. Але праз пэўны час здымак зноў выдаляўся сацсеткай.

У выніку мы наклалі на арыгінальнае фота чорна-белы фільтр. Толькі пасля гэтага яно засталося ў посце.

Пакуль такая праблема назіралася толькі з адным фота.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0