Ксёндз Баран быў затрыманы 25 сакавіка і правёў трое сутак пад вартай. Пасля заканчэння 72-гадзіннага тэрміну затрымання, у панядзелак, 28 сакавіка ён быў пакінуты пад вартай яшчэ на 72 гадзіны.

У сераду, 30-га сакавіка святара выпусцілі, уручыўшы позву на судовае пасяджэнне на 4 красавіка. А сёння яго, паводле сведчання некалькіх крыніц «Хрысціянскай візіі», зноўку затрымалі.

Меркавалася, што затрыманне ксяндза было звязана з яго ўдзелам у акцыях салідарнасці ў жніўні 2020 года, калі ён разам са сваімі парафіянамі выходзіў на вуліцу насупраць касцёла з кветкамі ў руках, такім чынам пратэстуючы супраць гвалту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
15