Вада ў сажалцы каля расійскага пасольства ў Вільні афарбавалася ў крывавы колер
Прадстаўніца паліцыі Віленскай акругі Юлія Самаракоўская сказала, што гэта акцыя пратэсту, якая ўзгодненая з інспектарамі па ахове прыроды, а фарба не шкодная для жывёл і раслін.
Прадстаўнік муніцыпалітэта Саўлюс Вайцякунас сказаў BNS, што гэта мастацкі перформанс, мэта якога — звярнуць увагу свету на ваенныя злачынствы Расіі.
Ён пацвердзіў, што выкарыстоўваецца фарба, аналагічная той, якой у Дзень Св. Патрыка ваду Вільнянкі фарбуюць у зялёны колер.
Падчас перформансу чырвоную сажалку павінна была пераплысці плыўчыха.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ