Паводле інфармацыі выдання, запісы сведчаць аб тым, што гэтыя дзеянні здзяйсняліся расійскімі вайскоўцамі і былі не выпадковымі, а з'яўляліся «часткай выразнай стратэгіі» па «запалохванні цывільнага насельніцтва і падаўленні супраціву».

У адным з запісаў, верагодна, салдат сказаў іншаму, што яны толькі што застрэлілі чалавека на ровары. У іншай перахопленай размове мужчына сказаў: «Спачатку ты дапытваеш салдат, а потым страляеш у іх».

Матэрыял разведкі таксама паказвае, што вядучую ролю ў зверствах маглі граць члены расійскага наёмнага падраздзялення пад назвай «Група Вагнера». Вядома, што група здзяйсняла аналагічныя злачынствы ў Сірыі.

Відавочцы паведамлялі, што акупацыйныя сілы ў Бучы першапачаткова складаліся з «маладых салдат». Пасля таго, як іх змянілі іншыя падраздзяленні, па словах відавочцаў, напады на мірных жыхароў пачасціліся. Некаторыя відавочцы паведамлялі, што ў горадзе знаходзіліся чачэнскія падраздзяленні.

Радыёперамовы, перахопленыя нямецкай разведкай, ствараюць ўражанне, што зверствы, учыненыя над мірнымі жыхарамі ў Бучы, не былі выпадковымі дзеяннямі асобных салдат, якія выйшлі з-пад кантролю. Хутчэй, па словах крыніц, знаёмых з аўдыязапісам, вайскоўцы казалі пра зверствы так, як быццам яны проста абмяркоўвалі сваё паўсядзённае жыццё.

У разведцы Нямеччыны таксама нібыта валодаюць іншымі запісамі перахопаў, з якіх вынікае, што падзеі, падобныя на тыя, што здарыліся ў Бучы, адбываліся і ў іншых месцах ва Украіне, захопленых расійскімі войскамі.

Чытайце таксама:

Фота і відэа з Бучы аналізуе судмедэкспертка. Вось што яна пабачыла на страшных кадрах

Целы са знакамі катаванняў, трупы на вуліцах, брацкія магілы. Расійскія войскі пакінулі на Кіеўшчыне страшныя сляды

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15