Кірыл Мартынаў

Кірыл Мартынаў

Адзначаецца, што гэта не філіял «Новой газеты», а самастойны і незалежны праект.

«Новая газета. Европа» раскажа свету пра тое, што адбываецца ў Расіі на некалькіх мовах. Яна будзе падаваць сусветныя і расійскія навіны для людзей, якія чытаюць па-руску і падзяляюць еўрапейскія каштоўнасці», — гаворыцца ў тэлеграм-канале выдання.

Галоўным рэдактарам новага выдання з'яўляецца былы рэдактар аддзела палітыкі «Новай газеты» Кірыл Мартынаў.

28 сакавіка рэдакцыя «Новой газеты» заявіла, што прыпыняе выпуск выдання на паперы, на сайце і ў сацсетках — як гаворыцца ў паведамленні, «да заканчэння спецыяльнай аперацыі на тэрыторыі Украіны». Выданне атрымала другое папярэджанне Раскамнагляду — што дазваляе ведамству звярнуцца ў суд з хадайніцтвам аб адкліканні ў «Новай газеты» ліцэнзіі СМІ. Абодва папярэджанні звязаныя, як сцьвярджаецца, з парушэннем заканадаўства аб «інаагентах».

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0