Ксёндз Баран (другі злева) разам з парафіянамі ў жніўні 2020 года 

Ксёндз Баран (другі злева) разам з парафіянамі ў жніўні 2020 года 

Ужо 7 красавіка ксёндз цэлебраваў у касцёле святую Імшу. А пра канкрэтныя абставіны яго вызвалення пішуць наступнае:

«Святара з камеры выклікалі на размову. Сказалі, што, відаць, цяпер шмат спраў перад святамі — наперадзе Пальмовая нядзеля і Вялікі Тыдзень, а затым Пасха — і без тлумачэння прычын і каментароў вызвалілі».

Іншыя падрабязнасці раптоўнага вызвалення пакуль невядомыя. Парафіяне мяркуюць, што на такое рашэнне паўплываў грамадскі рэзананс і моцная малітва за святара, якую ладзілі ў парафіі, а таксама святары і вернікі з усёй Беларусі.

Ксёндз Баран быў затрыманы 25 сакавіка і правёў трое сутак пад вартай. Пасля заканчэння 72-гадзіннага тэрміну затрымання, у панядзелак, 28 сакавіка ён быў пакінуты пад вартай яшчэ на 72 гадзіны.

30 сакавіка святара выпусцілі, уручыўшы позву на судовае пасяджэнне на 4 красавіка. А ў гэты дзень яго зноўку затрымалі.

Меркавалася, што затрыманне ксяндза было звязана з яго ўдзелам у акцыях салідарнасці ў жніўні 2020 года, калі ён разам са сваімі парафіянамі выходзіў на вуліцу насупраць касцёла з кветкамі ў руках, такім чынам пратэстуючы супраць гвалту.

Фармальна ж ксяндза Аляксандра асудзілі за «несанкцыянаванае пікетаванне» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ён сам віны не прызнаў, аднак суд усё роўна прызнаў яго вінаватым.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11