Гурт Pink Floyd

Гурт Pink Floyd

У ноч на 8 красавіка песня Hey Hey Rise Up з'явіцца ў стрымінгавых сэрвісах.

Выручку ад продажу песні накіруюць у фонд гуманітарнай дапамогі Украіне.

Гітарыст гурта Дэйвід Гілмар у інтэрв'ю газеце The Guardian расказаў, што на запіс новай песні яго натхніў украінскі рок-музыка Андрэй Хлыўнюк, з якім Гілмар выступаў у 2015 годзе ў Лондане. Хлыўнюк, які цяпер ваюе супраць расійскіх акупантаў ва Украіне, нядаўна змясціў у Інстаграме відэа са сваім выкананнем украінскай песні «Ой, у лузі червона калина».

«Я падумаў: гэта цудоўна, і, магчыма, я змагу з гэтым нешта зрабіць», — сказаў Гілмар The Guardian. — Гэта сапраўды цяжка і непрыемна бачыць гэты надзвычай вар’яцкі, несправядлівы напад буйной дзяржавы на незалежную, мірную, дэмакратычную нацыю. Фрустрацыя ад таго, што ты бачыш гэта і думаеш «што я, чорт бяры, магу зрабіць?», невыносная».

Так і паўстаў новы сінгл гурта Hey Hey, Rise Up!, які выкарыстоўвае запіс Хлыўнюка.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0