Барысаўскі БАТЭ значна ўскладніў сабе задачу выхаду ў Групавы этап Лігі Еўропы пасля хатняга паражэння ад балгарскага "Літэкса" ў першай сустрэчы.

Першы тайм прайшоў у роўнай барацьбе, каманды прыкладна аднолькава атакавалі і білі па варотах, але ў асноўным ўдары ішлі міма рамкі. Толькі аднойчы Сяргей Крывец са штрафнога патурбаваў сербскага варатара "Літэкса" Галубавіча.

Тым не менш самы рэальны шанец адкрыць лік у першай палове гульні мелі беларусы. На 42-ой хвіліне Максім Скавыш невытлумачальным чынам прамахнаўся па варотах пасля ўдару галавой.

У другім тайме повадаў хапацца за галовы ў заўзятараў на паўнюткай барысаўскай арэне было нашмат болеш. Ужо ў самым пачатку тайму нарвежскі рэферы не зафіксаваў гульню рукой у штрафной абаронцам "Літэкса".
Хапала момантаў і так.

БАТЭ цалкам прыбраў ініцыятыву да сябе. "Літэкс" абсалютна нічога не мог зрабіць у атацы. І трэба ж такому здарыцца — барысаўцы самі прывезлі гол у свае вароты.

Абаронца нацыянальнай зборнай Сяргей Сасноўскі няўдала скінуў мяч варатару, фактычна падарыўшы нападніку суперніка выхад адзін на адзін. Гутар з першым ударам справіўся, але дабіванне бразільскага легіянера Сандрыньё стала ракавым.

Праўда, ужо праз хвіліну БАТЭ меў шанец адыграцца, але з ударам Паўла Нехайчыка цудоўна справіўся сербскі галкіпер гасцей. БАТЭ не збаўляў абаротаў да фінальнага свістка, але забіць так і не змог — 0:1.

Пасля матчу Віктар Ганчарэнка заявіў, што не можа папракнуць сваіх хлопцаў, бо яны дзейнічалі добра. На ягоную думку, шанцы яшчэ не страчаныя і ўсё вырашыцца праз тыдзень у Балгарыі.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?