У чацвер прайшлі матчы першыя матчы плей‑оф Лігі Еўропы.

Нагадаем, што супернікамі барысаўскага клуба маглі стаць «Вердэр», «Эвертан», «Херэнвен», «Дынама» Заграб. Трапіўся, як вядома, балгарскі «Літэкс». А як астатнія правялі свае матчы?

Брэменскі «Вердэр» перамог на сваім полі казахстанскі «Актабэ» - 6:3.

«Дынама» Заграб разграміў у Харватыі шатландскі «Хартс» — 4:0, з такім жа лікам «Эвертан» разграміў на сваім полі аламоўцкую «Сігму» (Чэхія) — 4:0,

а галандскі «Херэнвен» у гасцях згуляў унічыю з грэцкім ПАОКам (Салонікі) — 1:1.

***

Нагадаем, што барысаўскі БАТЭ ў чацвер у Барысаве нечакана прайграў балгарскаму «Літэксу» з Ловеча — 0:1.

Зрэшты, у адрозненне, ад матчу з «Вентспілсам», дзе беларусам трэба было ў матчы ў адказ выйграць з розніцай у два мячы, цяпер дастаткова выйграць 2:1, або 3:2, або ў асноўны час — 1:0, а там спадзявацца на дадатковы час ці серыю пенальці.

Праўда, будзе тое ў гасцях. Плюс дадаецца балканскі фактар, дзе цяжка вытрымаць прэсінг гаспадароў ды трыбунаў.

Барысаўскія заўзятары ўчора самааддана падтрымлівалі сваіх футбалістаў. Трыбуны не змаўкалі ні на хвіліну. Пачынала ўсходняя трыбуна, яе падтрымлівала заходняя. Дый журналісты таксама шчыра падтрымлівалі каманду, не раўня матчу з Харватыяй. Рэагавалі на кожны востры момант у варот «Літэкса», скоквалі на ногі, ну і, што праўду хаваць, лаяліся матам, калі Скавыш не трапляў у вароты, або калі забіў Сандрыньё.

Праўда, пасля забітага голу частка заўзятараў пачала пакідаць матч, але абсалютная большасць гнала каманду наперад, дададзеныя арбітрам хвіліны ўсе правялді на нагах, а па сканчэнні гульні трыбуны зладзілі авацыю гульцам.

Яны вераць у каманду, і задача БАТЭ дай бой у Ловечы.

«Літэкс» - гэта не «Эвертан» і не «Вердэр».

Выйграў жа летась БАТЭ ў Сафіі ў «Леўскі» з лікам 1:0, а сёлета «Сэлтык» пасля паразы ў Глазга 1:0, перамог у Маскве «Дынама» 2:0.

Каб лепей падрыхтавацца да матчу, што пройдзе 27 жніўня, барысаўскі клуб папрасіў перанесці матч чэмпіянату Беларусі са «Смаргонню», што павінен быў прайсці на гэтых выходных.

Пачакаем чацвярга. Вельмі ўжо хочацца футбольнай восені. І вінаваты ва ўсім БАТЭ, які нас год таму прывучыў да такога.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?