Кіраўнік СДЭК Леанід Гольдарт загадаў супрацоўнікам (цытата з дакумента):

«Пры прыняцці адпраўленняў недакументарнага характару на тэрыторыі ЕАЭС да дастаўкі ад фізічнай асобы да фізічнай асобы правяраць паўнамоцтвы асобы (адпраўніка) на распараджэнне таварам (касавы чэк аб куплі тавару ці іншы дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на тавар).

У выпадку непрадастаўлення названых дакументаў кліенту павінна быць адмоўлена ў аказанні кур'ерскіх паслуг».

Раней з'яўлялася інфармацыя аб тым, што расійскія вайскоўцы адпраўляюць кур'ерскай службай СДЭК велізарныя пасылкі з беларускіх гарадоў у Расію. Як мяркуецца, у гэтых пасылках — рэчы, скрадзеныя ва Украіне.

Чытайце таксама: 

Колькі заплацілі за перасылку рэчаў расійскія салдаты-марадзёры?

«Мы прыйшлі па сваё, Расія — моц». Як жыхары расійскага Рубцоўска рэагуюць на факт марадзёрства землякоў

Праект «Беларускі Гаюн» публікуе персанальныя звесткі расійскіх салдат-марадзёраў. Рэкардсмен пераслаў дахаты амаль паўтоны

Як расійскія вайскоўцы высылаюць поштай з Мазыра нарабаванае ва Украіне ВІДЭА

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0