Віктар Орбан. Фота: Reuters.com

Віктар Орбан. Фота: Reuters.com

Адзін з кіраўнікоў краін ЕС запатрабаваў доказаў таго, што забойствы ў Бучы не былі інсцэнаваныя. Пра гэта ў інтэрв'ю Bild заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Горшае за ўсё, з таго, што чуў Зяленскі ў апошнія дні? Вядучы палітык ЕС хацеў атрымаць ад прэзідэнта Украіны доказы таго, што ваенныя злачынствы ў Бучы не былі інсцэніроўкай! Рыторыка, якая ў адваротным выпадку зыходзіць з Крамля. На пытанне рэпарцёра Bild Рунцхаймера, ці з'яўляецца гэты палітык старшынёй еўрапейскага ўрада, Зяленскі выразна адказаў: Так», — піша Bild.

Украінскія СМІ паведамляюць, што гаворка ідзе пра прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана.

Сотні мірных жыхароў горада загінулі ад куль, калі Буча знаходзілася пад кантролем акупантаў. Мэр горада сказаў пра мінімум 320 ахвяраў акупацыі. Пасля вызвалення населенага пункта ўвесь свет пабачыў на вуліцах і ў абстраляных дамах дзясяткі целаў загінулых, у некаторых былі звязаныя за спінай рукі.

Пасля з'явіліся відэадоказы дачынення расійскіх войскаў да распраў над украінцамі. 

Чытайце таксама:

Фота і відэа з Бучы аналізуе судмедэкспертка. Вось што яна пабачыла на страшных кадрах

Клас
1
Панылы сорам
17
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11