«Калі Орбан кажа, што не бачыць таго, што адбылося ў Бучы, яму трэба звярнуцца да афтальмолага», — заявіў польскі віцэ-прэм'ер па пытаннях бяспекі Яраслаў Качыньскі.

Ён адзначыў, што Польшча не зможа супрацоўнічаць з Венгрыяй, пакуль прэм’ер Орбан не памяняе сваё стаўленне да вайны ва Украіне.

Раней Уладзімір Зяленскі сказаў, што адзін з кіраўнікоў краін ЕС запатрабаваў доказаў, што забойствы мірных жыхароў у Бучы не былі інсцэнаваныя. Па звестках журналістаў, гаворка ідзе якраз пра прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана.

Пазней прадстаўнік прэм'ера Венгрыі Берталан Хавашы заявіў, што Віктар Орбан асуджае разню ў Бучы.

Са слоў Хавашы, Венгрыя цалкам падтрымлівае міжнароднае расследаванне «ўсіх зверстваў», а Орбан мяркуе, што «гэта вайна, якую пачалі расіяне».

Вядома, што сотні мірных жыхароў горада загінулі ад куль, калі Буча знаходзілася пад кантролем акупантаў. Мэр горада сказаў пра мінімум 320 ахвяраў акупацыі. Пасля вызвалення населенага пункта ўвесь свет пабачыў на вуліцах і ў абстраляных дамах дзясяткі целаў загінулых, у некаторых былі звязаныя за спінай рукі.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1