Як паведаміў тэлеграм-канал «Пул першага», Лукашэнка хацеў, падбіўшы клюшку, забраць шайбу ў нумара 7, гульца каманды Мінскай вобласці. Ён «рэзка адвёў клюшку ў бок (захоўваючы шайбу), але нумар 7 не трапіў па клюшцы Лукашэнкі, а трапіў па твары».

«Але настрой Лукашэнкі з-за інцыдэнту не змяніўся», паведамляе «Пул першага», «бо яго каманда ў 13-ы раз выйграла турнір».

На самай справе, спачатку настрой Лукашэнкі змяніўся, і вельмі моцна.

Але потым ён узяў сябе ў рукі. Лёс нумара 7 пакуль невядомы. 

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
41
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1