У мікрараёне Сухарава ў Мінску мінулай ноччу абрабавалі новы храм.

Злодзеі адчынілі ўваходныя дзверы ключамі ці адмычкай і выкралі з двух абразоў ахвяраваную біжутэрыю на 20 мільёнаў рублёў.

Храм у гонар блажэннай Ксеніі Пецярбургскай Свята‑Міхайлаўскага прыхода працуе крыху больш, чым месяц. Да гэтага з 2001 года служба праходзіла ў вагончыку уладкаваным пад храм.

churchby.info

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна