Магілёўскі аблвыканкам возьмецца за адраджэнне беларускай мовы ў рэгіёне. Так распарадзіўся яго кіраўнік Пётр Руднік.

Паводле афіцыйнай інфармацыі створана спецыяльная камісія, якая павінна распрацаваць праграму паэтапнага вяртання мовы ў публічнае жыццё.

Ва ўпраўленні ідэалагічнай работы аблвыканкама пакуль устрымліваюцца паведамляць канкрэтыку. Яе кіраўнік Валер Ільянкоў па‑руску паведаміў:

«Вы ж разумееце, што без Мінска нам усё гэта будзе цяжкавата зрабіць. Усе гэтыя мерапрыемстве ў прапрацоўцы. Будзем размерана, не спяшаючыся ўсё гэта рабіць. Будзем старацца на ўзроўні вобласці свой унёсак зрабіць.

Да жалю, у нас бальшыня нашых газет выходзяць на рускай мове. Вось з гэтага будзем пачынаць.

У нас ёсць газета, напрыклад у Асіповічах, дзе больш за палову матэрыялаў падаецца па‑беларуску. А ўсе астатнія на цалкам рускую мову перайшлі. Будзем прывучаць людзей пісаць па‑беларуску».

Паведамленні пра праграму адраджэння мовы з’явілася неўзабаве пасля візіту Пятра Рудніка ў Маскву.

Там ён удзельнічаў у Днях Магілёўшчыны. У сваёй прамове з нагоды адкрыцця Дзён ён запрасіў жыхароў Масквы на Магілёўшчыну па‑беларуску: «Сардэчна запрашаем. І калі ласка».

Радыё Свабода

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна