Карэспандэнт «НН» пацікавіўся ў бліжэйшай аптэцы, ці ёсць там лекі ад «свінога грыпу».

Там адказалі, сумна паціснуўшы плячыма, што такіх прэпаратаў няма. І невядома, ці будуць. А таксама параілі лекавацца звычайнымі супрацьвіруснымі прэпаратамі, такімі, як «Рэмантадын».

На пытанне, наколькі дзейсным можа быць падобнае лячэнне, фармацэўты адказаць не змаглі і паведамілі, што могуць прапанаваць марлевую павязку. Іх павінна хапіць усім жадаючым.

АП

Чытай:
У Беларусі яшчэ тры чалавекі захварэлі на свіны грып

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна