Фотa: AP

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку протаіерэй УПЦ МП Андрэй Пінчук.

На гэтым момант зварот падпісаў 191 святар з розных епархій УПЦ МП. Яны ўпэўненыя, што іх кіраўнік не толькі змяніў маральныя і рэлігійныя прынцыпы, але і парушыў дакумент «Асновы сацыяльнай канцэпцыі».

У адкрытым звароце гаворыцца: «Мы, святары Украінскай праваслаўнай царквы, у гэтыя трагічныя дні, калі ідзе жорсткая вайна Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, лічым сваім пастырскім абавязкам звярнуцца да ўсёй паўнаты Сусветнага Праваслаўя».

«Дзеянні патрыярха Кірыла выклікалі масавае абурэнне сярод духавенства і вернікаў Украінскай праваслаўнай царквы», — адзначаюць святары.

«Міжнародны царкоўны трыбунал — менавіта так нашы сучаснікі, піша айцец Андрэй Пінчук, назвалі б найвышэйшую судовую інстанцыю сусветнага праваслаўя. Гаворка ідзе пра Сабор Прадстаяцеляў Старажытных Усходніх Цэркваў. Ужо шмат стагоддзяў у Праваслаўнай Царкве існуе традыцыя звяртацца ў суд такога Сабору ў выпадку сур’ёзных канфліктаў. Сабор Усходніх Патрыярхаў неаднаразова разглядаў іскі супраць вышэйшых царкоўных іерархаў».

У гісторыі расійскай царквы таксама быў прэцэдэнт звароту ў суд усходніх патрыярхаў. У 1666 г. менавіта ўсходнія патрыярхі асудзілі Маскоўскага патрыярха Нікана, пазбавіўшы яго патрыяршаства і епіскапскага сану. Нікана пакінулі простым манахам і адправілі на пакаянне ў манастыр.

У звароце святары заклікаюць прадстаяцеляў памесных праваслаўных цэркваў «асудзіць ваенную агрэсію Расійскай Фэдэрацыі супраць Украіны». Таксама яны просяць разгледзець публічныя заявы Кірыла і «на ўсеправаслаўным узроўні дактрыну «русского мира», якую на працягу многіх гадоў прапагандуе патрыярх Кірыл і якая стала адным з ідэйных апраўданняў вайны Расіі супраць Украіны». Пасля разгляду дактрыны святары заклікаюць «даць ёй ацэнку з пункту гледжання праваслаўнага вучэння, і ў выпадку яе асуджэння прыцягнуць патрыяха Кірыла да адказнасці і пазбавіць права займаць патрыяршы пасад».

Кіраўнік Расійскай праваслаўнай царквы Кірыл у нядзелю пасля набажэнства ў новым маскоўскім храме Пакрову Святой Багародзіцы на Люберацкіх палях заклікаў вернікаў згуртавацца «ў складаны для краіны час», у тым ліку вакол улады.

«Вось тады і будзе ў народзе нашым сапраўдная салідарнасць і здольнасць адбіваць ворагаў знешніх і ўнутраных і ладзіць жыццё наша такім чынам, каб у гэтым жыцці было як мага больш дабра, праўды і любові», — сказаў патрыярх.

Раней ён, наўпрост не гаворачы аб падтрымцы расійскага ўварваньня ва Украіну, фактычна прыводзіў аргументы для яго абгрунтавання. Пасля набажэнства ў цэнтральным храме Узброеных сіл ён сказаў, што ў ваенны час служба ў войску — гэта сапраўдны подзвіг», піша «Радыё Свабода».

Чытайце таксама:

«Грэх Каіна». Як Масква страціла цяпер ужо і ўкраінскіх праваслаўных Маскоўскага патрыярхата

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру