Квінтэсэнцыя прапаганды. Перашліце тым, хто глядзіць тэлевізар: як з іх у адкрытую робяць ідыётаў
Прапагандыст Грыгорый Азаронак апублікаваў чарговы экспрэсіўны пост. На відэа з Францыі, якое публікуе ён, галасуе лідарка ўльтраправага «Нацыянальнага аб'яднання» Марын Лё Пэн.
«Дарэчы, а чаму ўся рукапаціскальная дрэнь не вішчыць? Бо здзейсненае жахлівае злачынства супраць дэмакратыі. На выбарчых участках у Францыі НЯМА ФІРАНАК! Карпенка дацягнуўся і да Парыжу», — напісаў ён пад відэа ў сваім канале.
Карпенка ‒ гэта старшыня беларускай ЦВК.
А фіранкі на відэа не толькі ёсць, але і добра бачныя.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ