Сяргей Балахонаў пераклаў новую песню «Ляпіса Трубяцкога» «Болт».
Ляпісмонт Трубчэўскі
Желуд
Пятух скукарэкаў пяць,
Над Вільняй часноты сцяг.
Ся кушу дамняваць,
Зачым я зграмажэнню ўраг.
***
Зачым ся не кідаю ў скокі
Славетных путных баяр,
Папушчаю завітыя рокі*.
Панове, сабе я спадар.
***
Што княжацкія прывілеі,
Што ўвесь Літоўскі статут,
Палагаю на вас я свой велі
Крэпкі жалезны жалуд!
***
Мяне не завабіш в шпіталі,
Ач бы і ў горшы час.
Мне не да шляхецкіх рысталішч.
Я парваў трыбунальскі наказ.
***
Я над Княствам лячу, яка пціца,
Я ўзвесці хачу навіны.
Не трэба, панове, дурніцца.
Вы суполны і так дурніны.
***
Што княжацкія прывілеі,
Што ўвесь Літоўскі статут,
Палагаю на вас я свой велі
Крэпкі жалезны жалуд!
не раней за 1581 г.
* Рокі завітыя — спэцыяльны тэрмін разгляду судовых справаў у пытаньнях, прадугледжаных Статутам ВКЛ (напр., гл. тут)





