Прагноз надвор’я ў Беларусі на 22—24 жніўня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—11°C, днём 19—25°C, па паўднёвым захадзе да 27°C.

У Мінску 22 жніўня пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°C, днём 21—23°C.

У наступныя двое сутак, 23—24 жніўня, сіноптыкі прагназуюць па краіне воблачнае з праясненнямі надвор’е.

23 жніўня месцамі, пераважна па захадзе, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°C, днём 18—25°C.

24 жніўня на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—15°C, днём 17—23°C.

У Мінску 23 жніўня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°C, днём 22—24°C.

БелаПАН

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна