У бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» выйшла кніга вершаў і песень Віктара Шалкевіча «Блюз Вясна».

Барды даўно ўжо пачалі пісаць кнігі. «Чорны пісталет» Бартосіка, «Крывавы памол» Сокалава‑Воюша, «Глыбіня дажджу» Камоцкага, «Каралева прыйдзе ноччу» Сом… Вось і Шалкевіч выдаў сваю кніжку.

«Блюз Вясна» — гэта вершы і песні, што сталі хітамі. Па іх пазнаюць Шалкевіча. Ёсць тут і «Смутны беларускі блюз», і «Кароткая гісторыя Беларусі», і «Жлобская нацыя», і «За сто крокаў ад Вострае Брамы». Але нельга чытаць песні, не пачуўшы іх у выканні аўтара. Не зможаце адчуць усяго каларыту. Хаця пра гэта выдаўцы паклапаціліся. Да кнігі прыкладзены дыск «Правінцыя», на якім змешчаны 12 песень барда. Увогуле, варта было б зрабіць не зборнік вершаў і песень, а суцэльны песеннік, з акордамі. Тады можна было б падпяваць не толькі слухаючы дыск з запісамі Шалкевіча, але і самому граючы на гітары.

Калі нехта не любіць паэзію, але любіць Шалкевіча, той набудзе гэты зборнік. Хто не ўпадабаў барда Шалкевіча, але любіць дасціпны беларускі гумар, якім насычаны яго песні, абавязкова прыдбае кніжку. Ніхто не застанецца незадаваоленым.

СМ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна