Урсула фон дэр Ляен з мужам и дзецьмі. Фота: JOCHEN LUEBKE

Урсула фон дэр Ляен з мужам и дзецьмі. Фота: JOCHEN LUEBKE

Бацькам Урсулы быў супрацоўнік Еўракамісіі, які працаваў у Бруселі — там Урсула нарадзілася і жыла да 13 гадоў. Дома ў сям’і фон дэр Ляен гаварылі па-французску, а вучылася будучая палітык, згодна з Садоўскім, у англамоўнай школе. Дадайце да англійскай і французскай моў і родную для фон дэр Ляйен нямецкую — менавіта ёй пераважна карыстаюцца ў цяперашняй сям’і Урсулы.

Дарэчы, пра сям’ю: муж фон дэр Ляен — прафесар медыцыны і бізнэсмен. У сям’і сямёра дзяцей, і гэта даволі рэдкая з’ява для Германіі, дзе сярэдні ўзровень нараджальнасці — 1,59 дзіця на жанчыну. Сама Урсула — верніца, лютэранка.

Прыгожа пра фон дэр Ляен напісаў былы дыпламат і палітык Пётра Садоўскі. Ён звяртае ўвагу, што немка «абвяргае ўсе прыдумкі пра дэградаваную Еўропу геяў і феміністак». Глядзіце самі: яна, як піша Садоўскі, «вырасла шчаслівай у сям’і, маючы пяць братоў, марыла яшчэ пра сястрычку Розу, за што браты далі ёй мянушку «Розачка», якую насіла ўжо будучы актыўным маладым палітыкам».

У дадатак да шматдзетнасці і паспяховай кар’еры фон дэр Ляен паспела атрымаць вельмі добрую адукацыю. Спачатку яна вывучала эканоміку ў Лонданскай школе эканомікі, а пазней у Гановеры паглыбляла веды ў медыцыне і, у прыватнасці, у гінекалогіі. Мае ступень доктара медыцыны, з чым звязана не самая прыемная для яе гісторыя, якая, аднак, не пакінула аніякай плямы на біяграфіі Урсулы. У 2015 годзе палітыка абвінавацілі ў выкарыстанні плагіяту ў яе доктарскай дысертацыі, але пазней апраўдалі.

Што тычыцца палітычнай кар’еры, для Урсулы ўсё пачалося, калі ва ўзросце 43 гадоў яна далучылася да кансерватыўнай партыі ХДС/ХСС — той самай, якой да нядаўняга часу кіравала Ангела Меркель. З 2001 па 2004 гады фон дэр Ляен займала розныя палітычныя пасады на рэгіянальным узроўні, у тым ліку працавала ў парламенце зямлі Ніжняя Саксонія. У 2005 годзе Урсула паднялася на федэральны ўзровень — Меркель прызначыла яе федэральным міністрам па справах сям’і, пенсіянераў, жанчын і моладзі.

У 2009 годзе фон дэр Ляен абралі ў Бундэстаг — цэнтральны нямецкі парламент. У нямецкім урадзе фон дэр Ляен паспела папрацаваць спачатку на пасадзе міністра працы і сацыяльных адносін, а потым на пасадзе міністра абароны. Нарэшце, у 2018 годзе Урсула фон дэр Ляен узначаліла Еўракамісію.

У час з пачатку вайны ва Украіне немка ўсяляк падтрымлівае гэтую краіну. Яшчэ ў ноч на 28 лютага яна ўпершыню сазванілася з Зяленскім і пагутарыла з ім пра абарону Украіны і макрафінансавую дапамогу ёй. Фон дэр Ляен падтрымлівае ідэю ўступлення Украіны ў ЕС: «Гэтая краіна — адна з нас, і мы жадаем бачыць яе ў еўрапейскай сям’і». Працэс далучэння Украіны да ЕС, як кажа палітык, можа пайсці па нестандартным плане: «Яны (Украіна — «НН») у экстраардынарнай сітуацыі, дзе мы павінны прымаць незвычайныя меры».

Фон дэр Ляен таксама выказвалася і пра санкцыі ў расійскі бок, а таксама пра тое, як Масква спрабуе гэтыя санкцыі абысці. Напрыклад, пра жаданне Крамля атрымліваць ад Еўропы грошы за энерганосьбіты ў рублях: «Мы не для таго ўводзілі санкцыі, каб іх абыходзіць. Прайшоў час, калі энергію можна было выкарыстоўваць для шантажу».

У пачатку красавіка кіраўніца Еўракаміі наведала Кіеў, дзе сустрэлася з украінскім кіраўніцтвам, і нават была ў Бучы — ад гэтага трагічнага месца ўражанні ў фон дэр Ляен адназначныя: «Практычна не існуе словаў, якія маглі б перадаць той жах, які я бачыла. Але гэта надае мне рашучасці і сіл змагацца са страшнай вайной Пуціна і падтрымліваць Украіну».

Пётра Садоўскі прыгадвае цікавы факт пра фон дэр Ляен: «Як напісаў адзін заходні журналіст, пасля наведвання Украіны яна нібыта сказала ў вузкім коле: я разумею гістарычны комплекс крыўды немцаў і з’яўленне Гітлера пасля паразы ў Першай сусветнай вайне, які нарадзіў тое, за што нам немцам сорамна да сёння. А чаго не хапае Пуціну? Усяго хапае: тэрыторыі, улады, прыродных рэсурсаў… Гэтыя нібыта 80% падтрымкі — загадка рускай душы».

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце яшчэ:

Пуцін і Лукашэнка заплацяць за адбудову Украіны? Вось як гэта можа быць

Міністр замежных спраў Германіі: Украіне трэба пастаўляць цяжкую зброю, гэта больш чым відавочна

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0