Расійскі танк, падбіты пад Кіевам/ Фота: Getty images 

Расійскі танк, падбіты пад Кіевам/ Фота: Getty images 

Наколькі вялікія расійскія страты ў танках? Украінскі бок сцвярджае, што Расія страціла ўжо больш за 680 танкаў. Ваенна-аналітычны блог Oryx, які вядзе ўлік расійскіх стратаў ва Украіне на аснове фатаграфій з месца падзей, лічыць, што з упэўненасцю можна казаць пра страту больш чым 460 танкаў і больш чым 2 тыс. бронемашын. Па звестках Rand Corporation Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IISS), на пачатак канфлікту ў Расіі было ў агульным ліку 2700 танкаў.

Дзясяткі расійскіх танкаў былі падбітыя з дапамогай ПТРК «Джавелін». Фота: Getty Images 

Дзясяткі расійскіх танкаў былі падбітыя з дапамогай ПТРК «Джавелін». Фота: Getty Images 

Наколькі эфектыўныя супрацьтанкавыя комплексы?

У самым пачатку канфлікту ЗША паставілі Украіне 2 тыс. процітанкавых ракетных комплексаў (ПТРК) «Джавелін» і з тых часоў даслалі туды яшчэ 2 тыс. гэтых сістэм.

Траекторыю ракеты «Джавелін», як сцвярджае вытворца, кампанія Lockheed Martin, можна задаць так, каб боегалоўка выбухнула над верхняй, найбольш уразлівай бранёй танка. Многія расійскія танкі забяспечаныя сістэмай рэактыўнай дынамічнай абароны, якая пры падрыве закліканая паглынаць удар ракет. Аднак «Джавелін» абсталяваны адразу дзвюма боегалоўкамі. Адна падрывае дынамічную абарону, другая прабівае ўласна танкавую браню.

Вялікабрытанія адправіла Украіне не менш за 3600 процітанкавых сістэм новага пакалення NLAW, якія таксама сканструяваныя так, каб падрывацца над адносна слаба абароненай зверху танкавай вежай.

«Сістэма «Джавелін» і NLAW — гэта вельмі магутная зброя, — кажа эксперт Каралеўскага аб'яднанага інстытута абаронных даследаванняў (RUSI) з Вялікабрытаніі Нік Рэйналдс. — Без гэтай забойнай сілы сітуацыя ва Украіне была б зусім іншай».

Акрамя таго, ЗША пастаўляюць ва Украіну 100 супрацьтанкавых беспілотнікаў. Гэтыя апараты, названыя «дронамі-камікадзэ», могуць быць задзейнічаныя за многія кіламетры ад аператара. Яны завісаюць над танкам і падаюць на яго зверху, знішчаючы з дапамогай убудаванай у іх боегалоўкі.

У чым недахопы расійскай ваеннай тактыкі?

Сёння расійская армія аддае перавагу дзейнасці на ўзроўні так званых батальённых тактычных групаў (БТГ), якія з'яўляюцца падраздзяленнямі, што маюць усе сілы і сродкі для самастойнага выканання пастаўленай баявой задачы, у складзе якіх ёсць танкі, артылерыя і пяхота. Дакладны склад гэтых падраздзяленняў можа вар'іравацца. Яны забяспечаныя танкамі і бронемашынамі, аднак у іх параўнальна мала стралкоў.

«Рэч у тым, што Расія адчувае недахоп салдат, а БТГ дазваляюць стварыць баяздольнае падраздзяленне, якое валодае моцным ударам», — кажа прафесар стратэгічных даследаванняў Універсітэта Сэнт-Эндрус Філіп O'Браен. — Яны прызначаныя для хуткіх атакуючых удараў з ужываннем вялікай агнявой моцы. Аднак у іх слабое пяхотнае суправаджэнне, якое не можа абараніць іх і адвесці ўдар у выпадку нападу на бронекалону. Так што расійская армія ў гэтым сэнсе нагадвае баксёра, які валодае выдатным правым хукам і «шкляной сківіцай».

Танк найменш абаронены ад удару зверху, менавіта гэтую асаблівасць выкарыстоўваюць сучасныя супрацьтанкавыя сістэмы. Фота: Getty Images

Танк найменш абаронены ад удару зверху, менавіта гэтую асаблівасць выкарыстоўваюць сучасныя супрацьтанкавыя сістэмы. Фота: Getty Images

 Па словах прафесара O'Браена, адсутнасць у расійскай арміі паветранай выведкі прывяла да таго, што ўкраінскія войскі лёгка ладзілі засады на расійскія танкавыя калоны.

«У пачатку канфлікту Расія не змагла дамагчыся поўнай перавагі ў паветры, таму яны не маглі весці паветраную выведку і адзначаць перамяшчэнні ўкраінскіх войскаў, — кажа эксперт. — А гэта значыць, што ўкраінскія войскі маглі займаць выгадныя агнявыя пазіцыі для засадаў і нанесці расійскай арміі вялікую шкоду».

Ці добра навучаныя расійскія танкісты?

Паводле звестак Oryx, палова стратаў расійскіх танкаў прыпадае не на падбітыя або пашкоджаныя праціўнікам, а на захопленыя ў палон або кінутыя машыны. Эксперты спісваюць гэта на промахі з забеспячэннем і некампетэнтнасць расійскіх салдат.

«Мы бачылі фота расійскіх танкаў, якія буксіруюць трактарамі ўкраінскія фермеры, — адзначае прафесар O'Браен. — Некаторыя з гэтых танкаў былі кінутыя проста таму, што ў іх скончылася паліва. Гэта пракол з забеспячэннем. Іншыя загрузлі ў вясновай гразі, таму што камандаванне пралічылася з тэрмінамі наступлення». 

Такія карціны сталі звыклымі ва Украіне: трактары цягнуць на буксіры расійскую вайсковую тэхніку

Такія карціны сталі звыклымі ва Украіне: трактары цягнуць на буксіры расійскую вайсковую тэхніку

«Расійскія сухапутныя часткі камплектуюцца ў вялікай ступені з прызыўнікоў, а гэта баявая сіла нізкай ці сярэдняй якасці», — тлумачыць Нік Рейналдс.

«Многія танкі былі кінутыя з-за таго, што кіроўцы не справіліся з кіраваннем. Некаторыя з'ехалі з мастоў, іншыя патрапілі ў канавы, і ў іх зляцелі гусеніцы. Войскам не хапае ўмення абыходзіцца з тэхнікай. Але часта салдаты проста кідаюць тэхніку і бягуць. Так што жаданне ваяваць таксама адсутнічае».

Украінскія ўлады вымушаныя былі нават выпусціць інструкцыі аб тым, як грамадзянам варта здаваць пакінутую вайсковую тэхніку. Яны ўдакладнілі, што любы, хто знойдзе такі ваенны трафей, не абавязаны дэклараваць гэта ў падатковай ведамасці.

Чытайце таксама:

Ці пойдуць танкі на сметнік гісторыі? Магчымае наступства ўкраінскай вайны

Forbes: Украінская армія цяпер мае больш танкаў, чым да вайны. Бо яна працягвае захопліваць расійскія

Клас
51
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0