Экзатычны прадукт блогер пабачыў у краме «Еўраопт Палаца». Вырабляе яго Гродзенскі мясакамбінат, у продажы прадстаўленыя сервелат па 84 рублі за кілаграм і пастрама па-белавежску за 125 рублёў.

Пры гэтым аўтар прыгадаў гісторыю пра тое, што ў студзені 2022 года Мінпрыроды паведаміла пра тое, што ў Свіслацкім раёне 21 зубр праваліўся пад лёд і загінуў, спрабуючы перайсці вадаём, і дапускае, што гэта можа неяк быць звязана.

Для цікавасці блогер нават набыў гэтую рэдкую пастраму, якая складаецца з зубраціны на 100%, заплаціўшы за 212 г 26,50 рублёў. І пасля дэгустацыі робіць выснову:

«Смачна, але сумна, інакш не скажаш. Мяса сухое, амаль без жылаў, солі можна было б і менш, мяккае, але не для старэчых пратэзаў. Пахне, як ялавічына, выглядае, як ялавічына, на смак таксама як ялавічына. Навошта пераплачваць?!»

Інтэрнэт-сайту «Анлайнер» сітуацыю крыху патлумачылі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага свету. Там сказалі, што мяса, з якога зробленыя вырабы, хутчэй за ўсё, з рэзервовага генафонду зубра, да якога адносяцца траўмаваныя і старыя жывёліны, якія не ўдзельнічаюць у размнажэнні і не ўяўляюць каштоўнасці для захавання віду. Прамысловай вытворчасці прадуктаў з зубраціны ў Беларусі няма, а таму гаворка, цалкам магчыма, вядзецца пра нейкую лімітаваную партыю мясных вырабаў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру