У сваім блогу на naviny.by кіраўнік лукашэнкаўскага тэлебачання ўскосна прызнае, што «неабвешчаная выбарчая кампанія» ўжо распачалася.
Для яе «туземныя і заезжыя паліттэхнолагі прапануюць Кіраўніку [у тэксце з вялікай літары - Рэд.] дзяржавы раскласці пасьянс, адзін з варыянтаў якога называецца «Непапулярны ўрад».
Зімоўскі прагназуе нарастанне фінансавых цяжкасцяў: «Інсайдэры бюджэтнага працэсу ведаюць, што перыяд жастачайшай эканоміі і зацягвання пасаў яшчэ наперадзе.
Грамадзяне, што выхоўваюцца ў духу сацыяльнага аптымізму, ні ашчаджаць, ні зацягваць пасы не звыклі. А прыйдзецца».

Без уласцівай для сваіх блогавых запісаў туманнасці, але з заўважным цынізмам

Зімоўскі канстатуе, што «ўраду след падбаць пра анестэтыкі й галюцынагенныя рэчывы ў выглядзе свабоды гандлю і адмовы ад барацьбы з п'янствам».

Далейшыя варыянты развіцця перадвыбарнай сітуацыі ардынарныя:

«А.Р.Лукашэнка можа, вядома, прагнаць лаяльнага тэхнакрата С.С.Сідорскага і юрыдычна замацаваць за сабой прэм'ерскія паўнамоцтвы pro tempore. Яшчэ спатрэбіцца самаадданы рыначнік a la Я.Ч.Раманчук у рангу віцэ-прэм'ера, якога прызначаць паводле прынцыпу «хлопец-цвік, сам у сценку лезе». І застанецца выканаць усе умовы нашых новых сяброў з МВФ».

Агульны тон допісу, аднак, стварае ўражанне, што Лукашэнка паслухае такіх паліттэхнолагаў і зробіць наадварот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?