Матчам супраць Бенфікі ў партугальскім Лісабоне барысаўскі БАТЭ сёння пачынае ўдзел у групавым этапе Лігі Еўропы.

Гульня пачнецца ў 22.05 па беларускім часе. Наўпроставая трансляцыя будзе весціся ў эфіры тэлеканала «Лад».

У нашай групе таксама сёння пройдзе матч «Эвертан – АЕК». З суседзяў латвійскі «Вентспілс» едзе ў госці да берлінскай «Герты», малдаўскі «Шэрыф» у Бухарэст да «Сцяуа», а данецкі «Шахцёр» да бельгійскага «Бругге».

«Бенфіка» заснавана ў 1904 годзе. З таго часу клуб 31 раз станавіўся чэмпіёнам краіны і 24 разы – уладальнікам кубка. Апошні раз «Бенфіка» заваёўвала чэмпіёнскі тытул у 2005 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?