Пра гэта заявіла дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Таццяна Маскалькова на прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў Саюзнай дзяржавы ў Мінску.

На яе думку, рассакрэчванне архіваў, пра якое дамовіліся польскі і расейскі прэм’еры падчас візіту Уладзіміра Пуціна ў Польшчу, ніяк не скампраметуе «светлы вобраз» савецкага салдата:

«Праўда архіваў будзе падтрымліваць пазітыўны імідж савецкага салдата, таму што праўда ў гэтым і ёсць. Архівы адкрываюцца толькі для таго, каб насамрэч зразумець ісціну Вялікай айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны ў цэлым. – мяркуе дэпутат Дзярждумы. – Трэба, каб мінуў час для таго, каб ацаніць тыя ці іншыя дзеянні вайсковага кіраўніцтва і ацаніць рашэнні вайсковых аперацыяў, якія маглі быць загадзя звязаныя з буйнымі ахвярамі».

Маскалькова адзначыла і тое, што ўлады Расейскай федэрацыі заклапочаныя апошняй тэндэнцыяй фальсіфікацыі гісторыі савецкай перамогі, якую нібыта праводзяць у тым ліку і балтыйскія краіны.

«Мы зараз вельмі актыўна развіваем тэму нарматыўнага замацавання забароны на фальсіфікацыю вынікаў Другой сусветнай вайны. Мы сутыкаемся не толькі са скажэннем, але і з непрыхаванай хлуснёй, звязанай з роляй Расіі, Беларусі і краін СНД у вызваленні сусветнай супольнасці ад халеры фашызма, і калі мы зараз не паставім бар’ер на шляху гэтай фальсіфікацыі, то мы можам даць магчымасць узгадавацца новым караням фашызму. – паведаміла Маскалькова. –У жніўні мы адзначылі год грузіна-паўднёваасецінскага падзей, якія ацэньваем як генацыд. І дзякуем прэзідэнту Беларусі за тое, што ён зусім нядаўна выказаўся з асуджэннем грузінскіх падзей».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?