Дзеля атрымання прызу махляры прапаноўвалі аплаціць толькі дастаўку.

У праваахоўныя органы звярнулася 39-гадовая жыхарка Маладэчна. Яна паведаміла, што невядомы даслаў ёй SMS-паведамленне пра выйгрыш БМВ Х5. Для таго, каб атрымаць машыну, злачынца ўпэўніваў жанчыну аплаціць транспартныя выдаткі па дастаўцы аўтамабіля. Ад яе патрабавалася перавесці на электронны кашалёк ў банку 3 млн. 920 тыс. беларускіх рублёў.

Паводле дадзенага факту заведзена крымінальная справа паводле арт. 14, арт 209 ч.1 КК РБ. Махлярам пагражае тэрмін ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

ВЖ, паводле БелТА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна