17 верасня у Нацыянальным мастацкім музеі (вул. Леніна, 20) адчынілася выстава, прысвечаная 70-годдзю аб’яднаная Беларусі. Выстава будзе дзейнічаць да 19 кастрычніка.

На ёй дэманструюцца творы са збораў Мастацкага музея, Музея гісторыі і культуры Беларусі, Музея Янкі Купалы, Смаргонскага гісторыка‑краязнаўчага музея, Беларускага саюза мастакоў, тэатра імя Янкі Купалы, а таксама работы з прыватных калекцый. У экспазіцыю ўвайшлі творы як вядомых майстроў, гэтак і малавядомых мастакоў.

У экспазіцыю ўключаны творы вядомых майстроў Заходняй Беларусі Пятра Сергіевіча, Язэпа Драздовіча, Міхася Сеўрука, Паўла Южыка, Бэра Залкінда, Сяргея Вішнеўскага і Змітра Крачкоўскага, якія ў той ці і іншай ступені звязаны з Віленскай мастацкай школай. На выставе таксама дэманструюцца работы мастакоў, звязаных з Беластокам і Варшавай, — Юлія Краеўскага, Хаіма Тыбера, Ісака Кжэчаноўскага, Уладзіміра Закрэўскага і Нафтала Рапапорта.

Тэма аб’яднання Беларусі была шырока адлюстравана і ў савецкім мастацтве. Яно рэпрэзентавана працамі Сямёна Геруса, Аляксандра Дзеблера, Фёдара Мадорава, Маноса Манасзона.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?