Бельгійская кампанія AOI NV (Antwerpse Ontwikkelings en Investeringsmaatschappij NV) інвестуе ў будаўніцтва буйнога шматфункцыянальнага лагістычнага цэнтра ў Мінскай вобласці $300 млн. Пра гэта паведаміў журналістам юрыдычны дарадца кампаніі Дзмітрый Пятровіч на Мінскім абласным інвестыцыйным форуме.

Транспартна-лагістычны комплекс размесціцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Праект разлічаны на 10 гадоў і будзе рэалізоўвацца паэтапна. У першую чаргу плануецца ўкласці $20-50 млн.

«Цяпер кампанія вядзе перагаворы з кіраўніцтвам свабоднай эканамічнай зоны «Мінск», каб стаць яе рэзідэнтам. У бліжэйшы час чакаецца падпісанне інвестдагавора з урадам Беларусі», – адзначыў Дзмітрый Пятровіч.

Тэрыторыя цэнтра складзе 100 га і будзе падзелена на розныя зоны. Тут размесцяцца адміністрацыйныя будынкі, будуць аказвацца тры віды транспартных паслуг – чыгуначныя, авія- і аўтаперавозкі. У перспектыве плануецца адкрыццё гандлёва-выставачнага комплексу. Аналагічны комплекс бельгійская кампанія пабудавала ў Літве (у раёне Каўнаса).

БЕЛТА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна