прымеркаванай да 10-годдзя знікнення палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.

 Алеся Сцепаненку збілі 16 верасня ў РУУС Цэнтральнага раёну . Фота belhelcom.org

Алеся Сцепаненку збілі 16 верасня ў РУУС Цэнтральнага раёну . Фота belhelcom.org

Старшыня Еўрасаюза Швецыя выказала заклапочанасць у сувязі з разгонам мірнай дэманстрацыі 16 верасня ў Мінску, прымеркаванай да 10-годдзя знікнення палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.

У заяве ад 17 верасня ўтрымліваецца заклік да беларускіх уладаў устрымацца ад прымянення сілы адносна мірных дэманстрантаў і забяспечыць магчымасць журналістам выконваць свае абавязкі.

Старшынства заклікала афіцыйны Мінск прадоўжыць работу над паляпшэннем у галіне дэмакратыі і выканання правоў чалавека.

Увечары на Кастрычніцкай плошчы Мінска было затрымана прыкладна 35 актывістаў апазіцыі, якія мелі намер правесці акцыю з нагоды 10-годдзя знікнення Ганчара і Красоўскага. Удзельнікі акцыі сталі на краю плошчы ўздоўж праспекта Незалежнасці ў ланцуг з партрэтамі зніклых. Практычна адразу ж удзельнікаў акцыі блакіравалі супрацоўнікі міліцэйскага спецназа, адгарадзіўшы іх ад праезнай часткі праспекта. З прымяненнем сілы дэманстрантаў заштурхалі ў міліцэйскія аўтобусы і даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Сярод затрыманых былі Мікалай Статкевіч, Сяргей Скрабец, Яўген Афнагель.

Міліцыя таксама перашкаджала журналістам праводзіць фота- і відэаздымку.

Беларускі Хельсінкскі камітэт у распаўсюджанай 17 верасня заяве паведамляе, што ў міліцыі дэманстрантаў «збівалі, катавалі (іх ставілі на «расцяжку», г.зн. калі ногі расстаўлены максімальна шырока) і зневажалі (прапановы гомасексуальнага характару, адразанне валасоў); у іх адрас пастаянна гучала нецэнзурная лаянка».

Напярэдадні акцыі, 15 верасня старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуўся з лістом да міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова, у якім заклікаў органы правапарадку не перашкаджаць правядзенню мерапрыемстваў, прымеркаваных да 10-годдзя знікнення Ганчара і Красоўскага. «Я заклікаю міліцыю і спецслужбы ўстрымацца ад прымянення фізічнай сілы ў дачыненні да мірных удзельнікаў акцый, якія будуць праходзіць 16 верасня не толькі ў Мінску, але і ў многіх іншых гарадах Беларусі», — заявіў Лябедзька. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «ў многіх еўрапейскіх сталіцах у гэты дзень будуць уважліва сачыць за падзеямі ў Беларусі, таму што пытанне палітычных знікненняў не знята з еўрапейскага парадку дня».

БелаПАН

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна