На выпускным міністр адукацыі Андрэй Іванец асабіста ўручыў медаль Мікалаю Лукашэнку

Імаверна, Мікалай Лукашэнка падаў дакументы на спецыяльнасць «Біятэхналогіі» ў БДУ.

Раней ужо паведамлялася, што пад гэтую спецыяльнасць на біяфаку збіралі вузкі калектыў алімпіяднікаў, бо лічылася, што малодшы Лукашэнка пойдзе вучыцца туды, але пэўнасці не было — Лукашэнку чакалі таксама і ў медыцынскім універсітэце. 

Чытайце: VIP-група і прэтэнзіі да ЦТ: Лукашэнка рыхтуецца адправіць Колю на біяфак БДУ?

Адметнасць біяфаку ў тым, што ім кіруе прафесар Вадзім Дзямідчык, чалавек у нейкім сэнсе з унікальным лёсам: ён быў старшым навуковым супрацоўнікам у Кембрыджы, а таксама шмат год кіраваў лабараторыяй ва ўніверсітэце Эсэкса, які ўваходзіць у топ-10 брытанскіх ВНУ. 

Праз 10 год працы ў Брытаніі Дзямідчык вярнуўся працаваць у Беларусь. Яго палітычныя погляды — адданасць Лукашэнку, навуковая біяграфія — паважаная сярод калег. 

Дзе Мікалай Лукашэнка здаваў цэнтралізаванае тэставанне і ці здаваў яго ўвогуле, невядома.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лідкін боршч / Адказаць
25.07.2022
Міністр адукацыі ўручыў медаль сыну Лукашэнкі. Ганьба, а іншыя медалісты горшыя за гэтага хлопчыка? Дык напішыце, што сапраўдны патрыёт, той, каму да спадобы Лукашэнка. І краіна тут не пры чым, любіш старога - патрыёт, не - у турму.
0
аліса в задзеркаллі / Адказаць
25.07.2022
Лідкін боршч , у нармальнай дзяржаве ўшанавалі б тую дзяўчынку, што набрала 400 балаў на ЦТ 
1
даведка / Адказаць
25.07.2022
Николай Лукашенко стане первым и единственным врачом, выпущенным БГУ, где даже нет лечебного факультета.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру