Сербскага рэжысёра Эміра Кустурыцу ўзнагародзяць прэміяй Міжнароднагна фонду адзінства праваслаўных народаў за распаўсюджванне хрысціянскіх каштоўнасцей. Мерапрыемства пройдзе 21 студзеня наступнага года ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве, а ўзначаліць цырымонію патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл.

Эмір Кустурыца – сербскі кінарэжысёр баснійскага паходжання. Яго працы не раз адзначаліся на буйнейшых кінафестывалях Еўропы. Самыя вядомыя фільмы, якія прынеслі яму сусветную славу, — гэта «Падполле» (1995), «Чорная котка, белы кот» (1998) і «Жыццё як цуд» (2004). Акрамя таго, Кустурыца вядомы як лідэр рок-гурта The No Smoking Orchestra.

Калаж utro.ru

Калаж utro.ru

utro.ru

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна