Лідэр «Руху за Свабоду» прапанаваў новаабранаму старшыні Партыі БНФ далучыцца да арганізацыі і правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму.

«У сувязі з гатоўнасьцю новаабранага кіраўніцтва Партыі БНФ найперш будаваць шырокую праэўрапейскую плятформу нацыянальна-дэмакратычных адраджэнскіх сілаў, зьвяртаюся з прапановай далучыцца да арганізацыі і правядзеньня Беларускага Эўрапейскага Форуму, а таксама накіраваць прадстаўніка Партыі БНФ у склад Арганізацыйнага камітэту Форуму.

Мэта Форуму – падтрымаць паварот Беларусі ў бок Эўрапейскага Зьвязу, зрабіць незваротнымі працэсы эўрапеізацыі Беларусі, мабілізаваць прыхільнікаў і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праэўрапейскіх сілаў», – гаворыцца ў звароце Аляксандра Мілінкевіча да Аляксея Янукевіча.

Паводле by.milinkevich.org

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна