З каментароў на сайце НН: піша каментатар ABC

«Калі б беларусы ўвайшлі ў ... гульню вакол Віленшчыны, дык вынік быў бы такі ж самы, як і ўва ўсіх іншых частках былога СССР, дзе Крэмль біў «сэпаратызмам супраць сэпаратызму». Расейскае войска надзейна сядзела б цяпер у Вільні і Менску ў якасьці «міратворцаў», а былыя савецкія гатэлі былі б абсталяваныя пад уцекачоў са спаленых хатаў. Баявітая беларуская і летувіская моладзь страляла б адзін у аднога на радасьць усходняга суседа. Дый яшчэ ня варта забывацца на тое, што такія падзеі маюць тэндэнцыю распаўсюджвацца (эфэкт даміно), то гэта магло прывесьці да спробаў рэвізіі беларуска-ўкраінскай, напрыклад, ці беларуска-польскай мяжы. З такімі ж наступствамі. Мятніцеся разок у Прыднястроўе ці Абхазіі — тамака якраз тое, што выцякае з вашага трызьненьня добра бачнае.

Палітыка, ведаеце, асабліва палітыка канфліктаў, насамрэч зусім не падобная да Heroes of Might and Magic, на якой, відаць, і выгадаваны ваш дзіцячы імпэрыялізм».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?