У адной з гарадзенскіх школаў настаўніца задала дзецям пытанне за што яны найбольш любяць свята — Новы год.

Адказы большасці дзяцей былі традыцыйнымі: падарункі, смачная ежа, добры святочны настрой і т.д.

Найбольшай арыгінальнасцю вылучыўчся 9‑гадовая Каці. Дзяўчынка заявіла, што найбольш любіць Новы год за тое, што ў вечары па тэлебачэнню паказваюць выступленне прэзідэнта Лукашэнкі.

Настаўніца за такі адказ, паставіла Каці «дзясятку». Шчырая любоў да Аляксандра Рыгоравіча ацэньваецца сёння, выключна найвышэйшым балам.

З блогу poczobut.livejournal.com

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна