prosto-free.livejournal.com

prosto-free.livejournal.com

Прагноз надвор'я на выходныя.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 17 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.

У асобных раёнах невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3°C, днём плюс 3-9°C.

У Мінску 17 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°C, днём плюс 4—6°C.

У наступныя двое сутак, 18—19 кастрычніка, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°C, днём плюс 2—9°C.

У Мінску 18 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°C, днём плюс 4—6°C.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?