Аляксандр Лукашэнка разглядае магчымасць стварэння на базе ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод» сумеснага прадпрыемства са швейцарскай кампаніяй «Франк Мюлер».

Мінскі гадзіннікавы завод з 1996 года, калі прадпрыемства стала прыватным, паступова прыходзіў да заняпаду. У абнаўленне тэхналагічнага фонду не ўкладаліся сродкі. У выніку на заводзе працуюць па тэхналогіях і на абсталяванні 70‑х гадоў мінулага стагоддзя. «Прыватнік разваліў прадпрыемства далей няма куды, давялося яго забіраць дзяржаве, — нагадаў кіраўнік дзяржавы. — Але мы не можам страціць гэту марку, гэта прадпрыемства, таму што яно знакавае для краіны нароўні з такімі гігантамі, як МАЗ, МТЗ, БелАЗ».

Інвестар прапануе аднавіць вытворчасць на Мінскім гадзіннікавым заводзе, паставіць сюды сучаснае абсталяванне, давесці зарплату на прадпрыемстве да сярэдняй па Мінску. У далейшым швейцарская кампанія мае намер стварыць кампактную вытворчасць пад адным дахам.

Пад Мінскам будзе ўзведзена цэлая «гадзіннікавая вёска», дзе будзе пабудаваны гадзіннікавы завод,

арганізавана школа майстроў гадзіннікаў, адкрыты гандлёвыя кропкі. Інвестар абяцае захаваць гандлёвую марку «Луч».

«Для мяне галоўнае — захаваць гадзіннікавы завод. Чаго б гэта ні каштавала, але ён будзе адноўлены», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што гэта не адзіная магчымасць аднавіць прадпрыемства. «Калі вы думаеце, што ўсё загінула, нічога не робіцца, гэта памылковае меркаванне, — сказаў ён, звяртаючыся да швейцарскіх бізнесменаў. — Вы павінны ісці сюды, зыходзячы з таго, што завод так ці інакш будзе адноўлены. Калі мы прымем рашэнне аб супрацоўніцтве з вамі, то на кабальныя ўмовы не пойдзем». Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што ў выпадку дамоўленасці швейцарскім бізнесменам будуць створаны ўсе ўмовы для работы. «Калі вы будзеце выконваць дамоўленасці, то не пашкадуеце, што прыйшлі.

Мы створым умовы не горшыя, чым у Швейцарыі», — дадаў беларускі лідэр.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ўжо ёсць база, пляцоўка, нядрэнная школа. У нашай краіне, а таксама ў суседніх, ёсць людзі, якія засталіся ў баку і якіх у выпадку неабходнасці можна было б запрасіць для работы на прадпрыемстве. «Мы прыцягнем прыватніка, каб ён дапамог наладзіць вытворчасць гадзіннікаў. Заплацім добрыя грошы. Дзяржава здольная гэта зрабіць. Але ёсць яшчэ і варыянт прыцягнення інвестара», — сказаў беларускі лідэр.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў любым выпадку мае намер захаваць гэту вытворчасць.

Прэзідэнт адзначыў, што ўзважана падыдзе да прыняцця канчатковага рашэння. У бліжэйшы час інвестар падрыхтуе праекты асноўных дакументаў і ў сярэдзіне снежня прадставіць іх кіраўніку беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама не выключыў, што яшчэ раз сустрэнецца з бізнесменамі для таго, каб канчаткова расставіць усе кропкі над «і».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?