Меркаваная прычына пажару на Мінскім заводзе шасцерань — парушэнне патрабаванняў бяспекі электразваршчыкам і слесарам, якія праводзілі рамонт у стане алкагольнага ап’янення.

Пажар адбыўся днём 15 кастрычніка ў металічным цэху № 1, размешчаным у падвале Мінскага завода шасцерань. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, убачылі, што палаюць транспарцёрная стужка, масла і металічная стружка. Гарэнне выклікала вельмі моцнае задымленне ў цэху.

Пажар ліквідавалі 100 работнікаў МНС з прыцягненнем 32 адзінак ратавальнай тэхнікі.

У выніку ўзгарання было знішчана 80 пагонных метраў транспарцёрнай стужкі, 100 пагонных метраў транспарцёрнай стужкі пашкоджана.

Цэх, дзе адбылося ўзгаранне, не працаваў, таму на тэхналагічны працэс завода пажар не паўплываў. Рабочыя, па віне якіх, як мяркуецца, узнік пажар, не пацярпелі. Калі пачалося задымленне, яны без праблем выйшлі з цэха.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?