Нагадаем, экс-кіраўніцу штаба Віктара Бабарыкі, затрымалі на пачатку верасня 2020 года. На мяжы Калеснікава парвала свой пашпарт, каб пазбегнуць прымусовай дэпартацыі, і ў выніку апынулася за кратамі.

6 верасня 2021 года Мінскі абласны суд палічыў Марыю Калеснікаву вінаватай у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса, і асудзіў да 11 гадоў пазбаўлення волі за змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне такім фармаваннем, публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады.

КДБ унёс Марыю Калеснікаву ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Пры канцы мінулага года стала вядома, што Марыя трапіла ў шпіталь з хірургічнай паталогіяй, дзе яе прааперавалі.

«Цяпер Марыя вярнулася да працы ў калоніі, — распавялі «Народнай Волі» яе знаёмыя. — Аднаўляецца пасля аперацыі, набірае вагу, бо пасля бальнічнай палаты схуднела. І галоўнае — застаецца моцнай духам…»

Вядома таксама, што ў калоніі Марыі Калеснікавай забаронена тое, на што іншыя зняволеныя маюць права. Напрыклад, у гэтым годзе тэлефонныя званкі абмежавалі да аднаго на месяц, забаранілі размаўляць з сястрой. У мінулым годзе было толькі адно спатканне з бацькам. Таксама апошнім часам былі праблемы з ліставаннем.

«Я дакладна ведаю, што любыя цяжкасці закончацца, — напісала ў адным са сваіх лістоў на волю Марыя Калеснікава. — Дык навошта сумаваць і перажываць, калі абавязкова наступіць момант, калі цяжкасці закончацца? Навошта траціць час свайго жыцця на тое, што не мае сэнсу, ды яшчэ і прыносіць мне шкоду? Я жыву так, як быццам не існуе ўсяго гэтага жудаснага і «дзіўнага», што наўкол мяне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?