Мая сястра — доктарка правінцыйнай бальніцы. У чацвер у іх бальніцы памерла маладая жанчына ад віруснай пнеўманіі.Яе дачка таксама хварэе. Абедзьве прывезлі хваробу з Украіны, куды ездзілі на шопінг ‑‑ мяжа рукой падаць. Горад маленькі, таму ўсе ў курсе.
У пятніцу ў кабінет да сястры ўбягае пацыентка, якая займаецца такім шопа‑бізнэсам:
‑‑ Дайце мне гарантыю, што я не захварэю на свіны грып ў Украіне!
‑‑ Няхай вам Мінздраў Украіны дае такую гарантыю…
‑‑ Але мой участковы ўрач ‑‑ Вы!!!
‑‑ Як ваш участковы ўрач, раю ўстрымацца ад паездкі ў гэтую краіну ў бліжэйшы час.
‑‑ А Вы ведаеце, колькі каштуе сушылка рушнікоў у Беларусі? Трыста дваццаць тысяч! А на Украіне ‑‑ сто шэсцьдзесят! Канешне, усе паедуць!
І паехалі. Селі ў суботу ў аўтобус і паехалі. Хоць памежнікі і папярэджвалі, што назад могуць і не вярнуцца, бо чакаецца каранцін…
…некаторыя вымяраюць каштоўнасць свайго жыцця рушнікасушылкамі.





