Да Беларусі дайшло выданне матэрыялаў беларуска-польскай навуковай канферэнцыі, што прайшла яшчэ ў верасні мінулага году пад патранатам пасольства Польшчы ў Беларусі і асабіста спадара пасла Генрыка Літвіна.

Выданне мае назву «Польшча і Беларусь у ХХ ст.» і змяшчае матэрыялы на самыя важныя тэмы польска-беларускіх адносінаў ў мінулым стагоддзі. У зборнік увайшлі тэксты А.Дзярновіча, Р.Жарэліка, Т.Главінскага, В.Даніловіча і інш.

Матэрыялы, прадстаўленыя ў ім, датычаць як міжваеннага перыяду, так і сучаснасці. У прыватнасці, чытач знойдзе тут гісторыю стварэння Саюза палякаў Беларусі аўтарства польскага даследчыка Аляксандра Срэбракоўскага. Акрамя гэтага, вялікую цікавасць для даследчыкаў гісторыі Беларусі ХХ ст. будуць уяўляць матэрыялы аб дзейнасці польскага Корпусу аховы памежжа на беларускіх землях, узаемаадносінаў беларускага і польскага насельніцтва ў Заходняй Беларусі, калектывізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў першыя паваенныя гады.

Матэрыялы зборніка надрукаваныя на трох мовах – беларускай, расійская і польскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?