Грамадзянка Беларусі загінула ў выніку аўтамабільнай аварыі 20 ліпеня ў Савецкім раёне Крыма, паведамляе прэс-служба ўпраўлення ДАІ Крыма. Яшчэ два беларусы атрымалі цялесныя пашкоджанні.

ДТЗ адбылося на 261-м кіламетры аўтадарогі Херсон — Краснаперакопск — Джанкой — Феадосія. Па не высветленых пакуль прычынах кіроўца аўтамабіля «Пежо», жыхар Мінска, выехаў за межы праезнай часткі. Аўтамабіль занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з «Таётай RAV-4», якая рухалася насустрач і ў якой ехала расійская сям’я.

Паводле інфармацыі прэс-службы, жанчына, пасажырка «Пежо», загінула на месцы аварыі. Вадзіцель і яшчэ адзін пасажыр гэтага аўтамабіля атрымалі траўмы. Траўмаваныя таксама тры пасажыры «Таёты», сярод якіх — 8-гадовы хлопчык і 13-гадовая дзяўчынка.

Прычыны ДТЗ устанаўліваюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?