Парэшткі румынскага дыктатара Мікалае Чаўшэску і яго жонкі Елены будуць эксгумаваныя ў сераду з магілы ў Бухарэсце, паведаміў зяць экс-прэзідэнта Румыніі Мірча Опра.

«Сёння целы будуць эксгумаваныя для ўзяцця проб ДНК. Мы павінны напэўна ведаць яны ці [пара Чаўшэску] пахаваны тут», — прыводзіць словы Опра агенцтва Франс-прэс.

Чаўшэску быў зрынуты і расстраляны падчас народнага паўстання ў снежні 1989 г. Кіраваў Румыніяй з 1965 г.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?