Тэмп росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі за перыяд 2011-2015 гадоў павінен скласці 162-168 працэнтаў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі сёння на пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню чацвёртага Усебеларускага народнага сходу.

У аснове павышэння валавога ўнутранага прадукту, на думку прэм'ер-міністра, павінна быць маштабная паскораная мадэрнізацыя эканомікі, а таксама стварэнне новых прарыўных напрамкаў. Гэта прадыктавана тым, што ў рэспубліцы не шмат сыравінных рэсурсаў. Эканоміка вельмі залежыць ад імпарту энерганосьбітаў, сыравіны. "Рэчаіснасць вядзе да таго, каб жыць за кошт высокай кваліфікацыі, інтэлекту спецыялістаў, развіцця маларэсурсаёмістых высокатэхналагічных вытворчасцей з высокай доляй дабаўленай вартасці", - сказаў Сяргей Сідорскі.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што на першае месца ў бліжэйшыя 5 гадоў урад будзе ставіць якасныя паказчыкі развіцця эканомікі."Гэта перш за ўсё рэнтабельнасць продажаў, тэмпы росту прадукцыйнасці працы, экспарт тавараў і паслуг", - растлумачыў ён.-0

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?