На выходных (24–25 ліпеня) тэмпература ў Мінску наблізіцца да рэкорднай — слупок тэрмометра падымецца да 34 градусаў.
Пакуль што рэкорд для Мінску — + 35 градусаў — быў зафіксаваны ў 1936 годзе. Спецыялісты гідрамедцэнтру папярэджваюць, што найбольш спякотна на выходных будзе на Гомельшчыне — там магчымы пад’ём тэмпературы да 37 градусаў.

— Лета 2010 года ўжо можна лічыць анамальна цёплым, — паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 21 ліпеня галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра. — Але трэба ўлічыць, што ў Беларусі такая з’ява не ўпершыню. Тое ж самае тычыцца і зімняга холаду. Сярэдняя гадавая тэмпература паднялася на 1,1 градуса, а гэта досыць шмат.

Гідраметцэнтр таксама папярэджвае, што тэмпература ад + 35 градусаў лічыцца небяспечнай прыроднай з’явай, і заклікае беларусаў да асцярожнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?