Пра гэта паведаміла 21 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Паводле слоў спецыяліста, анамальная спякота або дажджлівасць перыядычна ў прыродзе Беларусі сустракаюцца. «Можа быць так, што два гады запар стаіць анамальная гарачыня і анамальна дажджліва, а потым пяць гадоў нічога такога не назіраецца, — зазначыла галоўны сіноптык. — У перыяд, напрыклад, з 1964 па 1972 год у Беларусі вельмі моцных ліўняў не адзначалася наогул, а зараз ужо другі год яны перыядычна заліваюць сталіцу».

Што тычыцца папярэдняга прагнозу на жнівень, Фядотава зазначыла, што ён сёлета будзе на 2–3 градусы халаднейшым, чым ліпень. Яна выказала надзею, што з сярэдзіны першага тыдня жніўня страшэнная гарачыня адступіць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?