36 дэпутатаў Эўрапарлямэнту накіравалі парлямэнтарам усіх краінаў Эўразьвязу ліст з заклікам абвясьціць 23 жніўня Днём памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.

Сярод падпісантаў — пяцёра з шасьцёх эўрапарлямэнтароў ад Латвіі ды іншыя сябры групы па эўрапейскім гістарычным прымірэньні ў Эўрапарлямэнце.

«Эўропа ніколі ня зможа стаць адзінай, калі мы не прызнаем сваю агульную гісторыю і не асудзім зьдзейсьненыя рэжымамі сталінізму і нацызму злачынствы супраць людзей Эўропы», — лічыць латвійская эўрадэпутатка Сандра Калніеце.

Яна перакананая, што задача людзей — нагадваць пра злачынствы, зьдзейсьненыя гэтымі двума рэжымамі падчас Другой Усясьветнай вайны, каб яны не паўтарыліся.

Аўтары ліста нагадваюць, што ў былым Савецкім Саюзе і ў краінах-сатэлітах колькасьць ахвяр сталінізму складае прыблізна 20 мільёнаў чалавек, але вінаватыя ў іх гібелі часта застаюцца непакаранымі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?