У Мінску зафіксаваныя скаргі на спёку ў офісных памяшканнях, аднак яны адзінкавыя, паведаміла першы намеснік галоўнага лекара Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Жукава на прэс-канферэнцыі 21 ліпеня.

Паводле слоў Жукавай, да іх у цэнтр паступіла каля дзесяці скаргаў на высокую тэмпературу ў офісах. Скардзяцца, у асноўным, офісныя работнікі, адзначыла спецыяліст.

Ад работнікаў будаўнічых арганізацый і прамысловых прадпрыемстваў падобных скаргаў не паступала.

Пытанне арганізацыі ўмоў працы ў офісах знаходзіцца ў кампетэнцыі наймальнікаў, падкрэсліла Жукава. Менавіта яны ў спёку маюць права мяняць рабочы графік, рабіць больш працяглы перапынак ў гадзіны найбольшай спёкі, выдаваць спецадзенне, усталёўваць кандыцыянеры, душавыя кабіны і г.д.

«Практычна ў кожнай арганізацыі існуе калектыўны дагавор, прафсаюз, з дапамогай якога можна вырашыць пытанні паляпшэння умоў працы», — заўважыла Жукава.

Што тычыцца грамадскіх будынкаў (бібліятэк, ВНУ, магазінаў), то, паводле меркавання спецыяліста, іх адміністрацыя павінна быць зацікаўленая ў тым, каб зрабіць камфортнымі ўмовы знаходжання наведвальнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?